Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Маларыта

Фёдар Яфімавіч Маруда нарадзіўся ў 1916 г. у п. Аляксандраўcкі Арэнбургскай губерні (цяпер Шарлыцкага раёна Арэнбургскай вобласці) у сялянскай сям'і. Скончыў 7 класаў Шарлыцкай школы, працаваў у саўгасе, стаў камсамольцам. Па пуцёўцы камсамола ў 1934 г. паехаў на будоўлю ў г. Орск, вучыўся ў рамесным вучылішчы, адкуль быў прызваны ў 1937 г. у Чырвоную армію. У 1940 г. скончыў афіцэрскія курсы, атрымаў званне малодшага лейтэнанта.

У храме свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Маларыта Брэсцкай вобласці знаходзіцца спіс старажытнай іконы Божай Маці «Элеуса» («Замілаванне»). Гісторыя гэтага абраза пакрыта тайнамі. Дакладную гісторыю цяжка вызначыць, улічваючы гістарычныя перамены, якія перажыла Брэсцкая зямля. 

Ужо 80 гадоў прыходзіць да чытача маларыцкая раённая газета, якая мяняла сваю назву, але, нягледзячы на ўсе павевы часу, заўсёды заставалася мясцовым выданнем, арыентаваным на адлюстраванне жыцця раёна і яго жыхароў.

Вадзім Віктаравіч Скрыпчанка нарадзіўся 26 лістапада 1975 г. у г. Маларыта Брэсцкай вобласці. У школьныя гады захапляўся гандболам і футболам. Вырашальную ролю ў выбары віду спорту адыграў трэнер Аляксандр Лядзінскі, які прапанаваў юнаку гуляць за футбольную каманду СПТВ № 11. Юнак настолькі захапіўся футболам, што ў восьмым класе два разы на тыдзень ездзіў на трэніроўкі ў СДЮШАР № 5 г. Брэста (першы трэнер — В. В. Тышчанка).

У СССР была створана шырокая сетка пазашкольных устаноў, якія вялі работу з вучнямі ў пазаўрочны час. Маларыцкі раённы Дом піянераў і школьнікаў быў створаны ў 1955 г. Установа пад кіраўніцтвам аддзела адукацыі Маларыцкага райвыканкама выконвала функцыі метадычнага цэнтра для пазашкольнай дзейнасці ў горадзе і раёне.

Фізкультура і спорт у СССР займалі важнае месца ў жыцці савецкага грамадства. Гэтай сферы надавалася вялікая ўвага на самым высокім дзяржаўным узроўні. Спартыўнае выхаванне дзяцей і моладзі дасягнула значных вынікаў. У жніўні 1965 г. сваю працу пачала Маларыцкая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Першым дырэктарам школы быў Уладзімір Якаўлевіч Серада.

Жыллёва-камунальная гаспадарка Маларыцкага раёна пачатак свайго існавання вядзе з 1940 г., калі пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР быў створаны раён у складзе Брэсцкай вобласці. Паводле дадзеных Брэсцкага дзяржаўнага архіва, у дакументах 1940 г. пазначаны аддзел камунальнай гаспадаркі выканаўчага камітэта Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў працоўных.

Рашэннем выканаўчага камітэта Маларыцкага раённага Савета дэпутатаў працоўных № 52 ад 9 жніўня 1971 г. у г. Маларыце адведзены зямельны ўчастак для будаўніцтва дзіцячага сада-ясляў па вул. Калініна, 6 плошчай 1 га. 3 снежня 1972 г. Брэсцкім аблвыканкамам быў зацверджаны тыпавы праект будынка дзіцячага сада-ясляў на 140 месцаў у г. Маларыце.

Дзяржаўнае ўнітарнае будаўнічае прадпрыемства «Маларыцкая ПМК-20» сваю гісторыю адлічвае з 15 сакавіка 1965 г. Маларыцкай міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі. Неўзабаве была сфарміравана першая брыгада будаўнікоў, якой кіраваў М. Крэнь. Першым аб’ектам стала будаўніцтва збожжасховішча на 500 т у в. Ланская.

Загадам Брэсцкага ўпраўлення шашэйных дарог № 7 ад 1 лютага 1965 г. быў утвораны дарожна-эксплуатацыйны ўчастак № 179 у г. Маларыце. Тады ў сетку ДЭУ-179 было перададзена для абслугоўвання 204 км найбольш важных мясцовых дарог Маларыцкага раёна.

Старонка 1 з 3